Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


03.03.2023

Узнагародзжанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ

24 лютага 2023 года ў мінскім Доме літаратара ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ “Адрасы роднага слова”, які праводзіўся навукова-метадычным часопісам “Роднае слова”, газетай “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сярод пераможцаў творчага спаборніцтва быў і наш кадэт – вучань 10 “А” класа Дружкоў Арцём, які пад кіраўніцтвам свайго настаўніка беларускай мовы і літаратуры Вараб’ёвай Алены Анатольеўны прадставіў эсэ “Пад знакам Коласа”. Узнагароды пераможцы атрымалі з рук старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча і галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова” Наталлі Шапран. На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі пісьменнікі Алесь Бадак, Віктар Шніп, Міхась Пазнякоў, Іна Фралова, якія павіншавалі юных аўтараў з першымі поспехамі ў творчасці і пажадалі не губляць творчага запалу. Пасля ўручэння дыпломаў, падзяк і памятных падарункаў адбылася аўтограф-сесія, дзе можна было пагутарыць з вопытнымі майстрамі слова, набыць іх кнігі за подпісам аўтараў, зрабіць фота на памяць. Гэта было сапраўднае свята роднага слова, якое аб’яднала ў культурна-адукацыйнай прасторы таленавітых старшакласнікаў з розных куткоў нашай Беларусі. Яшчэ больш інфармацыі па тэме па спасылцы: http://www.oo-spb.by/index.php?id=4338.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Вараб’ёва А.А.


 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года