Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


24.02.2023

21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашага кадэцкага вучылішча, вельмі важным святам для кадэтаў і педагогаў.

Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

А зараз як прайшло гэта свята ў бібліятэцы…

У бібліятэцы арганізавана і дзейнічае тэматычная кніжная выстава «Каб бацькоўская мова квітнела», з якой можна азнаёміцца, наведаўшы бібліятэку.

Слова-гэта гісторыя народа. Яно вядзе нас у мінулыя стагоддзі, дапамагае зазірнуць у будучыню. У бібліятэцы  вучылішча прайшла займальная віктарына «Падарожжа ў родную мову», у якой удзельнічалі вучні 10 класаў.

Спадзяюся, што мерапрыемствы, якія былі прысвечаны нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі і змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць   «зямлі бацькоўскай слова».

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Бібліятэкар, І.А.Бруева


 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года