Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


06.01.2023

ЗІМОВЫ ФЭСТ "МОВА РОДНАЯ - МОВА МОДНАЯ"

Падчас зімовых канікул у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці арганізаваны зімовы фэст для школ і аздараўленчых лагераў. Удзельнікі змаглі дакрануцца да нашага нацыянальнага хараства, багацця, душы народа-БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.

Установы адукацыі сабралі каманды і кожную раніцу на тэлеграм-канале "Адукацыя. Шклоў"  з'яўлялася заданне для ўдзельнікаў, далей пачыналася калектыўная творчая дзейнасць, па выніках якой рабілася крэатыўная справаздача.
Удзельнікі пазнаёміліся з народнымі  зімовымі святамі, традыцыямі іх святкавання, рэцэптамі прыгатавання традыцыйных беларускіх святочных страў; вывучылі беларускія хуткамоўкі, народныя песні і танцы; пазнаёміліся з мастацтвам выцінанкі, наладзілі работу творчых майстэрняў па вырабу калядных упрыгожанняў і паштовак; арганізавалі святочныя батлеечныя прадстаўленні. І ўсё гэта на беларускай мове. Завяршыўся зімовы фэст танцамі у народным стылі.
Зімовыя вакацыі прайшлі весела і з карысцю.

Отдел по образованию Шкловского райисполкома


 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года