Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


04.03.2020

ІX рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

28 лютага – 1 сакавіка 2020 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

У Конкурсе прынялі ўдзел 42 вучні з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае адкрыццё Конкурсу прайшло 28 лютага 2020 года з удзеламгалоўнага спецыяліста ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Булаўкінай І.У., першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Лашкевіча І.Г., рэктара ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Жудро М.М.

У рамках Конкурсу працавалі дзве секцыі “Літаратуразнаўства” і “Лінгвістыка”. Секцыю “Літаратуразнаўства” ўзначальваў загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Бельскі А.І.; секцыю “Лінгвістыка” – загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Арцямёнак Г.А.

Падчас конкурсу галоўным спецыялістам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Булаўкінай І.У. былі наведаны ДУА “Хонаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, дзе ў рамках шостага школьнага дня педагогі, вучні і іх бацькі шырока, з шумным гуляннем, праводзілі зіму і сустракалі вясну: дарослыя разам з дзецьмі актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх гульнях, карагодах, танцах; ДУА “Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва”.

Па выніках Конкурсу 19 работ былі адзначаны дыпломамі рознай ступені, сярод іх 4 работы навучэнцаў Магілёўскай вобласці.

Віншуем нашых пераможцаў:

Белякову Дар’ю Аляксандраўну, Зярняк Анастасію Уладзіміраўну, вучаніц XІ класа ДУА “Гімназія № 3 г.Бабруйска” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Новік У.А.);

Казлову Паліну Аляксандраўну, Жукавец Яну Паўлаўну, вучаніц X класа ДУА “Магілёўская гарадская гімназія №1”;

Марчанку Паліну Андрэеўну, вучаніцу X класа УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шаршнёва Т.М.);

Мамонава Яўгенія Андрэевіча, вучня XІ класа ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Палазкова Н.А.).

Жадаем здароўя, поспехаў, творчага натхнення, цікавых і крэатыўных ідэй.

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года