Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


25.03.2019

Стартаваў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” пройдзе з 25 па 29 сакавіка 2019 года ў г. Магілёве. У ім прымаюць удзел каманды з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, г. Мінска, Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспублікі Польшча.

Урачыстае адкрыццё алімпіяды прайшло ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці”, дзе з вітальнымі словамі да ўзельнікаў звярнуліся начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Рыжкоў У.У., у тым ліку ён зачытаў вітальныя словы ад імя намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Кунцэвіча А.М., галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Булаўкіна І.У., старшыня і члены кампетэнтнага журы.

Фіналісты пройдуць выпрабаванні ў трох турах (водгук на мастацкі твор, комплексная работа і вуснае выказванне). 119 алімпіёнікаў будуць змагацца за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры.

Па традыцыі ў вольны час вучні змогуць пазнаёміцца са славутымі мясцінамі г.Магілёва, з улікам іх пажаданняў арганізавана культурна-забаўляльная праграма.

Спаборніцтва мацнейшых вучняў краіны пройдзе на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі прафесіянальны электратэхнічны каледж”.

Пажадаем алімпіёнікам рэзультатыўнага выступлення на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды! Упэўненасці ў сваіх сілах, добрага настрою і поспеху!

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года