Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


22.03.2018

Бязмежная размова

Што можа служыць універсальным сродкам зносін паміж рознымі людзьмі, акрамя звычайнага моўнага? Пачынаем загінаць пальцы: жэсты, міміка, інтанацыя, паўзы, манеры, знешнасць. А калі аб’яднаць усе гэтыя кампаненты ў адное, атрымаецца тэатр.

Менавіта такі спосаб наладжвання камунікацый з акаляючым светам стаў прыярытэтным у Асіповіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра ва ўстанове сабраліся чатыры тэатральныя трупы, каб не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства, але і знайсці праз сцэну ключ да ўзаемаразумення.

Гонар распачаць сустрэчу пад назвай “Культурны і знакаміты…” выпала раённаму ўзорнаму тэатру лялек “Ялінка” . Акцёры пад кіраўніцтвам Ларысы Мядзведскай прадставілі ўрывак з п’есы “Кошчын дом”. Гаспадары свята прадставілі да ўвагі сваіх гасцей пастаноўку “Мяшок яблыкаў” па казцы Уладзіміра Суцеева.

Больш сур’ёзнамі былі выступленні тэатральнага аддзялення ДШМ №1 і ўзорнага калектыву ЦТД іМ “Школьны тэатр” з спектаклем па казцы “Дадому” аўтарства Вольгі Саламонавай і ўрыўкам з п’есы-трагедыі Уільяма Шэкспіра “Рамэа і Джульета”. Нельга было сказаць, што мерапрыемства прызначалася толькі для дзяцей. У дзвюх апошніх пастаноўках акцёры адлюстравалі за знешнім гумарам глыбокія і сур’ёзныя моманты, над якімі не будзе лішнім падумаць і дарослым.

Цікава было паглядзець і на мультымедыйныя прэзентацыі, прысвечаныя зараджэнню і развіццю тэатральнага мастацтва ў свеце і гісторыі школьнага тэатра.

Завяршалася сустрэча своеасаблівым момантам рэфлексіі, калі гледачы па аднаму падыходзілі да стэнда з тэатральнымі маскамі, што сімвалізуюць драму і камедыю, і аддавалі свой голас у выглядзе аранжавага ці сіняга стыкера за любімы тэатральны жанр.

- Мы ўпершыню ўдзельнічаем у мерапрыемстве падобнага фармата, - падзялілася ўражаннямі кіраўнік “Ялінкі” Ларыса Мядзвецкая. – Вельмі цікавая і карысная ідэя. Здорава, калі яна стане традыцыяй.

 

РАЙГАЗЕТА “Асіповіцкі край” (Анна Шеремет)

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года