Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


26.01.2017

Праблемы пошуку і апрабацыі формаў і метадаў працы, азнаемленне з вопытам работы па ўзаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і ў працэсе патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту абмяркаваны на абласным семінаре.

24 студзеня 2017 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі  «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» прайшоў абласны семінар «Арганізацыя патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі: вывучэнне і абагульненне інавацыйнага вопыту». У працы семінара прынялі ўдзел: навуковы кансультант, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» Л. Н. Варанецкая, вядучы спецыяліст аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Л. А. Багновская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Г. А. Караткевіч, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Е. Г. Малеева, педагагічныя работнікі і  кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці.

Увазе ўдзельнікаў семінара былі прадстаўлены віды дзейнасці з дзецьмі: гульнявы комплекс «Дапаможам птушкам» кіраўніком фізічнага выхавання Токмениновой В. І. і выхавальнікам дашкольнай адукацыі Хортовой В. В., інтэграваны занятак з выкарыстаннем ІКТ па адукацыйных абласцях «Дзіця і грамадства», «Мастацтва» выхавальнікам дашкольнай адукацыі Гусаковай Т. П.

Варанецкая Л. М. правяла майстар-клас «Арганізацыя патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту».  Удзельнікі семінара абмеркавалі праблемы пошуку і апрабацыі формаў і метадаў працы па дадзеным кірунку, і азнаёміліся з вопытам работы па ўзаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і ў працэсе патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года