22.11.2016
У МАГІЛЁЎСКІМ РАЁНЕ ПРАЙШОЎ КРУГЛЫ СТОЛ ПА ТЭМЕ «СТАБІЛЬНАЕ ФУНКЦЫЯНАВАННЕ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ - ГАРАНТЫЯ ЯКАСЦІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ»
Пытанні ўдасканалення якасці дашкольнай адукацыі абмяркоўвалі 18.11.2016 ў Магілёўскім раёне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі упраўлення адукацыі аблвыканама, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Сёння праграму дашкольнай адукацыі рэалізуюць 494 установы з колькасцю выхаванцаў звыш 43 тысяч чалавек. Ва ўсіх дзіцячых садках забяспечваецца варыятыўнасць адукацыйнага працэсу, арыентаванасць на індывідуальнасць дзіцяці і запыты сям'і. Прымаюцца меры, накіраваныя на будаўніцтва дашкольных устаноў у месцах масавага ўзвядзення жылля, для навучання дзяцей у крокавай даступнасці ад месцаў пражывання, - распавяла намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ірына Кускова.
Паводле яе слоў, належнаяўвага надаецца стварэнню бяспечных умоў знаходжання і арганізацыіякаснага харчавання дашкольнікаў. За апошні час была праведзена вялікаяработа патэхнічнаму аснашчэнню харчаблокаў устаноў, камп'ютэрызацыікантролюхарчавання.Гэтыя меры дазваляюць сёння дасягацьстаноўчых вынікаў. Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя змяншэння колькасці дзён, прапушчаных адным дзіцяці па хваробе. Мінулы навучальны годбыўадзначаны поўнай адсутнасцю дзіцячага траўматызму ў дашкольных установах. Актыўна ўкараняюцца ў навучальных установах новыя формы дашкольнай адукацыі. Сёння іх функцыянуе 512 ва ўсіх раёнах. Гэта адаптацыйныя групы, сезонныя пляцоўкі, матчыны школы, групы выхаднога дня, прагулачныя групы.На кантролі знаходзіццатаксама рацыянальнае выкарыстаннебюджэтных сродкаў і аптымізацыямалакамплектных дашкольных устаноў. Пэўныя поспехі ёсць, але неабходна працягваць удасканальваць работу, - адзначыла Ірына Міхайлаўна.
Да гэтага і імкнуцца педагагічныя калектывы навучальных устаноў рэгіёну. Найбольш эфектыўны педагагічны вопыт быў прадстаўлены ў ходзе пасяджэння круглага стала. Так, яслі-сад вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна прэзентаваў калегам свае напрацоўкі па ўзаемадзеянні з сем'ямі выхаванцаў.
Як паведаміла загадчыца Алена Нетылько, узаемаадносіны з бацькамі дзяцей у іх установе будуюцца на аснове партнёрства. Педагогі ўсяляк імкнуцца дапамагчы мамам і татамусвядоміць сваю непасрэдную датычнасць да працэсу выхавання дзіцяці. Для максімальнагаўключэння бацькоў у гэты працэс тут імкнуцца знайсці дыферэнцыраваны падыход да кожнай сям'і. Бацькі ўсебакова прыцягваюцца да ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах,уграмадскімжыцціўстановы. Такі падыход дазволіў дасягнуць шэраг станоўчых вынікаў: у выхаванні дзяцей педагогі і бацькі абапіраюцца на адзіныя каштоўнасныя арыентацыі. Акрамя таго, значна павысіўся ўзровень педагагічнай, псіхалагічнай і прававой культуры бацькоў.
Таксама быў прадстаўлен вопыт работы г. Бабруйска ў забеспячэнне якасці і даступнасці ва ўстановах адукацыі, Слаўгарадскага раёна - па арганізацыі бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў у установах адукацыі.
Адзін з прынцыпаў якаснай адукацыі - прафесійныя кадры. Таму падчас канструктыўнага дыялогу асаблівы ўпор быў зроблены на павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў і выхавальнікаў. Для ўдзельнікаў круглага стала былі праведзены майстар-класы, на якіх агучылі рэкамендацыі па пабудове асобаснай траекторыі прафесійнага развіцця.
Асаблівы інтарэс выклікала выстава матэрыялаў з вопыту работы дашкольных устаноў Магілёўскага раёна па якасці дашкольнай адукацыі і арганізацыі здароўезберагальнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Па завяршэнні мерапрыемства, прысутныя на ім спецыялісты вызначылі асноўныя напрамкі работы на бягучы навучальны год,акрэслілізадачы па выкананню прагнозных паказчыкаў Джяржаўнай праграмы“Адукацыя і моладзевая палітыка”. Галоўны прыярытэту працы застаўся ранейшым:усё, што робіцца, павінна быць накіравана на развіццё выхаванцаў.










