28.02.2025
Пяшчотная, родная, матчына…
21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць.
Беларуская мова – душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.
У бібліятэцы вучылішча свята роднай мовы распачалося са знаёмства з тэматычнай выставай «Пяшчотная, родная, матчына…».
Кадэты 8 «Б» класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю». Дзецi спаборнiчалi ў веданнi лiтаратурных твораў, прыказак, у перакладах слоў з рускай мовы на беларускую.
Гэты дзень прынес сапраўднае задавальненне, быў яркiм i насычаным.
Худалей Г. М., бібліятэкар


