Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


01.07.2022

ДЫЯЛОГАВАЯ ПЛЯЦОЎКА ПА АБМЕРКАВАННІ ЯКАСЦІ ВУЧЭБНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ

Працэс стварэння вучэбнага дапаможніка працяглы і складаны. Падручнікі былі і застаюцца асноўнымі сродкамі трансляцыі ведаў, стэрэатыпных уменняў, у асобных выпадках вопыту творчай і эмацыйна-ацэначнай дзейнасці. Таму ад якасці падручнікаў у значнай ступені залежыць якасць адукацыі. У кожным рэгіёне Беларусі ў маі-чэрвені 2022 года праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі з удзелам аўтараў, рэцэнзентаў, настаўнікаў адпаведных вучэбных прадметаў, прадстаўнікоў доследнай праверкі вучэбных выданняў па выніках апрабацыі ўсіх падручнікаў з першага па адзінаццаты класы.

Ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” 29 чэрвеня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні якасці вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” з удзелам намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубая А.У., першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Лашкевіча І.Г., дырэктара навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Гінчук В.В., першага прарэктара па метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Уклейка С.В.,рэктара ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Жудро М.М., спецыялістаў НІА, АПА, МДАІРА і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Магілёўскай вобласці.

Ва ўступным слове Аляксандр Уладзіміравіч адзначыў, што якасць вучэбных дапаможнікаў пастаянна знаходзіцца на кантролі не толькі Міністэрства адукацыі, але Кіраўніка дзяржавы. Таксама акрэсліў фармат і мэту правядзення пляцоўкі: “Паколькі ў бліжэйшы час будзе праведзены аналіз і карэкціроўка вучэбных дапаможнікаў і дзеючых вучэбных праграм, то такога роду дыялог запяспечыць аб’ектыўны погляд на практыку выкарыстання абноўленых падручнікаў, дасць магчымасць разгледзіць і абмеркаваць шляхі павышэння іх якасці, шляхі рашэння выяўленых праблем”.

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Гінчук Валянціна Васільеўна падчас выступлення выказала падзяку аўтарам, рэцэнзентам і ўсім, хто меў дачыненне да стварэння лінейкі падручнікаў па беларускай мове і літаратуры, спынілася на асаблівасцях новых вучэбных дапаможнікаў, этапах іх экспертызы, механізмах удасканалення сістэмы вучэбнага кнігадрукавання, а таксама засяродзіла ўвагу прысутных на выніках анкетавання па пытаннях якасці вучэбных дапаможнікаў і абазначыла праблемнае поле для абмеркавання.

Непасрэднае абмеркаванне якасці вучэбных дапаможнікаў адбылося ў фармаце канструктыўнага дыялогу “настаўнік – аўтар”. Галоўнае пры абмеркаванні – пачуць практыкаў, якія штодзень, несучы веды вучням, адкрываюць падручнік, прапускаюць праз сябе кожны яго радок. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з розных устаноў Магілёўскай вобласці актыўна ўключыліся ў размову: дзякавалі за арганізацыю сустрэчы такога ўзроўню, за магчымасць выказацца, унесці прапановы; адзначалі, што якасць падручнікаў палепшылася ў параўнанні з папярэднімі выданнямі і па змесце, і па афармленні, і па магчымасцях і формах выкарыстання; выказвалі сваю кропку погляду і прапановы па ўдасканаленні падручнікаў, пажаданні па арганізацыі адукацыйнага працэсу пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”,”Беларуская літаратура”.

Трэба адзначыць, што педагагічная супольнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Магілёўшчыны ў асноўным станоўча ацэньвае напаўненне і якасць падручнікаў. Зразумела, што выданне вучэбнага дапаможніка – даволі складаная работа. Калі наладжваецца зваротная сувязь, калі абодва бакі чуюць адзін аднаго – якасць вучэбнага дапаможніка не прайграе.

 

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, тэл. 40 03 06.

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года