Архив новостей © Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

 

РусскийБеларускi

RSS

 

 

 

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 

Наш баннер

 

 

 

Архив новостей


04.09.2020

Віншуем пераможцаў!

Напрыканцы жніўня 2020 года прайшоў фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. На заключным этапе Магілёўскую вобласць прадстаўлялі чатыры пераможцы абласнога этапу (па адным у кожнай узроставай групе).

Выступленні прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці былі адзначаны рэспубліканскім журы, нашы фіналісты ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы дыплом ІІІ ступені атрымаў Петрусёў Арсеній, вучань ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна (кіраўнік – Пунінская Алена Іванаўна);

ва ўзроставай катэгорыі 5–6 класы дыплом ІІІ ступені атрымала Кавалёва Паліна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва» (кіраўнік – Кузьміна Наталля Валер’еўна);

ва ўзроставай катэгорыі 7–8 класы дыплом ІІ ступені атрымала Пазняк Валерыя, вучаніца ДУА «Гімназія № 2 г.Бабруйска» (кіраўнік – Койпыш Наталля Уладзіміраўна);

ва ўзроставай катэгорыі 9–10 класы дыплом І ступені атрымала Ананіч Дар’я, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска» (кіраўнік – Стэльмакова Ірына Васільеўна.

Віншуем пераможцаў з паспяховым выступленнем.

Выражаем шчырыя словы падзякі кіраўнікам за высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, прафесіяналізм. 

Тэлеверсію фіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» можна ўбачыць 6 верасня 2020 года ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

 


         

 

Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская 71 Телефон: +375 222 75-25-45
E-mail: uomogilev@mogilev-region.edu.by  
Рег.свидетельство: №7141000740 от 04.01.2010 года